Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі беларусаў, якіх падазраюць у сувязях з абароннай прамысловасьцю Расеі і Беларусі


Ілюстрацыйнаае фота
Ілюстрацыйнаае фота

Пры гэтым на вытворчасьць яны атрымоўвалі грошы Эўразьвязу.

Супрацоўнікі літоўскага Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі і Службы расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў яшчэ 17 сьнежня затрымалі грамадзян Літвы, Расеі і Беларусі, якіх падазраюць у сувязях з расейскай і беларускай ваеннай прамысловасьцю, паведамляе Delfi.

Паводле сьледзтва, праз кампаніі, зарэгістраваныя ў Літве, вырабляліся мікрасхемы, чыпы і навігацыйнае абсталяваньне, частка чаго магла незаконна экспартавацца ў РФ і Беларусь і выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.

Пры гэтым фірмы атрымлівалі фінансаваньне Эўразьвязу — больш за 447 тысяч эўра ўжо было выплачана ў рамках праекту, які каштуе агулам больш за 1 мільён эўра.

Праведзена больш за 10 ператрусаў у розных гарадах. Затрыманы шэсьць чалавек, адзін арыштаваны, двое іншаземцаў абвешчаны ў вышук. Дзейнасьць кампаній абмежавана. Расьсьледаваньне вядзецца сумесна з Эўрапейскай пракуратурай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG